На абноўленай сцэне лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» – Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Хоцімскі раён прэзентаваў свой культурны патэнцыял, творчыя калектывы, а таксама ўнікальныя работы майстроў. Фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная», які стартаваў у 2022 годзе, працягвае сваё шэсце: кожны раён Магілёўскай вобласці па чарзе прадстаўляе свае культурныя разынкі.
У Магілёў Хоцімскі раён прывёз усё лепшае, што ёсць у гэтым кутку, упэўнены дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Хоцімскага раёна Валерый Жадан:
– І хлеб, і відовішчы ў прамым сэнсе. На асобным стэндзе прадукцыя нашага хлебазавода, якую любяць і ў суседніх раёнах. Што да культурнай часткі. У фае прадстаўлена багатая выстава раённага Дома рамёстваў: ткацтва, кераміка, саломапляценне – усё тое, што зараз модна і прэзентабельна. Мы ганарымся тым, што ў нас працуюць тры народныя майстры Беларусі. Такой колькасці больш няма ў ніводным раёне Магілёўскай вобласці. Гэта ткачыха Таццяна Кавалёва, кераміст Ніна Рагоўская і тэкстыльшчыца Таццяна Навумава. Таксама з намі прыехалі раённая бібліятэка, гісторыка-краязнаўчы музей, Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ветразь надзей». Разыначка фестывалю - канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў. Песні, танцы, і нават сучасныя тэхналогіі са штучным інтэлектам перапляліся з адным дзействам.
Культурны дэсант раёна - вялікая каманда: амаль 90 чалавек. Каб прыехаць, спатрэбіліся тры аўтобусы. Падрыхтоўка да канцэрта, расказвае Валерый Жадан, была працяглай – трэба было правільна ўсё скампанаваць у добрую і насычаную праграму:
- Мы жывем на самым усходзе, першымі бачым і сустракаем сонца. Нас нават часам называюць беларускі Далёкі Усход. І фестываль «Беларусь родная, музычная, народная» мы адкрываем першымі сёлета. Ды яшчэ і на абноўленай сцэне метадцэнтра. У гэтым ёсць пэўны сімвалізм. Калі мы не будзем паказваць сваю культуру, папулярызаваць яе, пра нас, такі далёкі куток, ніхто і не даведаецца. А калі выязджаем у розныя гарады Беларусі, суседнія раёны Расіі, расказваем пра сваю культуру і традыцыі, тым самым вяртаем людзей да нашых вытокаў.
На выставе работ народных майстроў чаго толькі не сустрэнеш: і збанкі з гліны ва ўнікальнай тэхніцы ангобы, і саламяны посуд, і лялькі з пап'е-машэ. У кожнай рэчы адчуваецца аўтарскі стыль, а яшчэ цеплыня рук самога майстра. Ткачыха Таццяна Кавалёва прывезла на фестываль свой любімы працоўны інструмент - ткацкі станок. Народны майстар смяецца, што нават на фестывалі не можа адарвацца ад працы. Сярод экспанатаў – унікальныя працы: пяціметровы пояс, напрыклад, які прэзентавала на мінулым фестывалі «Александрыя збірае сяброў». Па суседстве - ручнікі з арнаментам. Ва ўзоры зашыфравана пажаданне на шчодры, багаты і ўраджайны год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне