Акцябраты Магілёўшчыны 16 мая прымуць удзел у спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка». Мерапрыемства прысвечана перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
Паводле слоў суразмоўніцы, на базе абласнога цэнтра творчасці (пр. Міру, 23а) у 11.00 збяруцца дзеці ва ўзросце 9-10 гадоў. Прычым кожны атрад прадставіць пэўны род войскаў з адпаведнай эмблемай.
Камандам, у склад якіх увойдзе па 5 хлопчыкаў і дзяўчынак, трэба выканаць шэраг заданняў. Падчас агляду строю акцябрацкіх груп «Будзь гатовы!»канкурсантам неабходна прадставіць атрад, прадэманстраваць узровень страявой падрыхтоўкі, выканаць песню. Не апошнюю ролю ў ацэнцы дружыны сыграюць дзеянні камандзіра і знешні выгляд акцябрат.
На паласе перашкод арганізатары падрыхтавалі для дзяцей сапраўдны курс маладога байца. У «Павуцінні» ўдзельнікі па чарзе будуць прапаўзаць па-пластунску пад абмежаваннем. Купіны дапамогуць зарнічкам пераадолець «Багну».
У форме пазнавальнага бліц-тэсту пройдзе спаборніцтва «Маленькія грамадзяне вялікай краіны».
Гульня «Зарнічка» накіравана на ўдасканаленне форм работы з акцябратамі і ўцягванне ў дзейнасць арганізацыі праз сістэму «акцябронак – піянер – старэйшы піянер». Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, фізічнага развіцця малодшых членаў піянерскай арганізацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця з дапамогай рухомай гульнявой дзейнасці і далучэння да заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2021 - 10:55
Пачуць меркаванне моладзі: у Магілёве правялі адкрыты дыялог «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць»
18.02.2021 - 15:07
Валанцёры Магілёва зоймуцца ўборкай снегу на тэрыторыі каля дома дзіцяці
09.02.2021 - 12:45
На абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» было прадстаўлена больш за 400 работ
09.02.2021 - 11:18
09.02.2021 - 10:23
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз» прайшла ў Магілёве