На сустрэчы з вайскоўцамі вайсковай часці 6713 Магілёва памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – абмеркаваў актуальныя тэмы, якія датычацца палітычнай сітуацыі ў краіне, сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, інфармацыйную і кібербяспеку.
– Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна закранае кожнага жыхара. Год падыходзіць да канца, таму было важна агучыць лічбы і вынікі, з якімі вобласць спрацавала ў 2022 годзе. Зрабіць акцэнт на яе дасягненнях, а таксама напрамках, якія ў будучым годзе неабходна падцягнуць, – адзначыў Леанід Мартынюк. – Людзей цікавіць, як далей будзе развівацца рэгіён: у фокусе эканоміка, будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, экспартны патэнцыял. Тэма сацыяльна-эканамічнага рэгіёна заўсёды хвалюючая, таму што тычыцца кожнага чалавека.
Вайскоўцы закранулі навацыі, якія пачнуць працаваць ужо ў будучым годзе ў частцы выкарыстання арэнднага жылля. Гэты механізм, запэўніў Леанід Мартынюк, будзе выпрацаваны ўжо ў найбліжэйшы час:
– Будаўніцтва жылля – адзін з найважнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі нашай дзяржавы. Таму цалкам лагічна, што гэту катэгорыю хвалюе механізм працы новай нормы, прэферэнцыі і льготы, якія змогуць атрымаць вайскоўцы.
Адной з актуальных тэм сустрэчы стала інфармацыйная бяспека. Ва ўмовах вялікага патоку звестак і інфармацыі, упэўнены Леанід Мартынюк, яна набывае асаблівую актуальнасць:
– Людзям хочацца адчуваць сябе ў бяспецы, у тым ліку і ў інфармацыйным плане. Бяспека ў сучасным свеце грунтуецца на ведах аб тым, як правільна рэагаваць на інфармацыю, умець яе ацэньваць. Нават вопытным аналітыкам часам складана выбраць з усяго патоку дакладныя звесткі. І менавіта граматнае ўменне карыстацца ўсімі крыніцамі інфармацыі ў наш час – задача нумар адзін.
Сустрэча, падсумаваў Леанід Мартынюк, атрымалася змястоўнай:
– Размаўляць з вайскоўцамі заўсёды цікава. Гэта людзі дысцыплінаваныя, выканаўчыя, умеюць выразна і хутка выконваць пастаўленыя задачы. Таму любую інфармацыю, якую яны атрымліваюць або чуюць, і ўспрымаюць як указанне да дзеяння.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.05.2025 - 16:24
15.05.2025 - 14:30
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій рыхтуецца да прыёму мэтавікоў
15.05.2025 - 13:37
15.05.2025 - 09:05
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі