Паспяховая праца арганізацый і прадпрыемстваў залежыць ад граматнай кадравай палітыкі. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас пасяджэння Бялыніцкага райвыканкама.
«Падчас пасяджэння абмяркоўвалася пытанне вядзення кадравай палітыкі ў раёне. У цэлым мы ўбачылі комплексны і ўсебаковы падыход да работы з рэзервам кадраў. Аднак ёсць і некаторыя праблемныя месцы, вызначылі шляхі і спосабы іх вырашэння, – адзначыў Леанід Мартынюк. – Кадравая палітыка ў нашай краіне заўсёды была адным з ключавых пытанняў, якому надаецца вялікая ўвага на ўсіх узроўнях. Таму што паспяховая праца арганізацый і прадпрыемстваў залежыць ад граматнага вядзення кадравай палітыкі».
Праца з кадрамі ў Бялыніцкім раёне разглядалася на прыкладзе дзвюх арганізацый: шматпрофільнага цэнтра «Ветразь» і раённай газеты «Зара над Друццю». Паводле слоў Леаніда Мартынюка, гэта стабільна працуючыя арганізацыі з устойлівымі і граматнымі калектывамі. «Цякучасць кадраў невялікая, прыходзяць на працу маладыя спецыялісты, а кіраўнікі тут прызначаны з кадравага рэзерву, – адзначыў памочнік Прэзідэнта. – Гэтыя ўстановы важныя для раёна. «Ветразь» працуе з дзецьмі і моладдзю. Тут не толькі развіваюць таленты і навыкі дзяцей, але і дакладна выбудавана работа па патрыятычным і маральным выхаванні. Раённая газета – яшчэ адзін важны элемент. Яна дае інфармацыйнае падсілкоўванне, расказвае пра жыццё раёна, Магілёўскай вобласці і краіны ў цэлым. І ў тыя няпростыя ўмовы, у якіх мы зараз жывём, важна, каб сваю працу гэтыя структуры выконвалі на належным узроўні».
Пасля пасяджэння Леанід Мартынюк наведаў Бялыніцкую сярэднюю школу № 1, дзе азнаёміўся з прэзентацыяй праекту «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».
«Дзеці прэзентавалі свае работы па краязнаўстве, расказвалі пра гісторыю Бялыніцкага раёна і Магілёўскай вобласці. Адчуваецца, з якой цікавасцю яны падышлі да стварэння сваіх прац і праектаў. Гэта сведчыць аб рабоце педагогаў па захаванні нашай гістарычнай памяці: яны змаглі зацікавіць, захапіць дзяцей. І гэта яшчэ раз даказвае, што ад кадравай палітыкі залежыць многае, у тым ліку выхаванне падрастаючага пакалення», – падсумаваў Леанід Мартынюк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе