RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Мартынюк: развіццё прыватнага сектара – прыярытэт на найбліжэйшую пяцігодку

Памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці ЛеанідМартынюк – сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства ТАА «Махіна-ТСТ». Ён азнаёміўся з асаблівасцямі працы арганізацыі, якая спецыялізуецца на вытворчасці геасінтэтычных і фасадных сетак, якія выкарыстоўваюцца ў дарожным будаўніцтве. Дарэчы, прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці прызнана найлепшай прамысловай арганізацыяй Магілёва ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці за 2020 год.

Такое прызнанне невыпадковае: «Махіна-ТСТ» удзельнічае ў значных рэспубліканскіх праектах. Так, яго прадукцыя–геатэкстыльны матэрыял – выкарыстоўвалася ў будаўніцтве дамбы шламасховішча горна-абагачальнага комплексу ў Любані Мінскай вобласці. Таксама пры будаўніцтве ўнутрыпляцовачных аўтадарог па тэрыторыі Астравецкай АЭС. Геасетка ўжывалася і для прадухілення ўтварэння адлюстраваных расколін на асфальтабетонным пакрыцці на кальцы і эстакадах пры будаўніцтве Заходняга абыходу Брэста, які быў здадзены ў 2019 годзе.

Дырэктар ТАА «Махіна-ТСТ» Юрый Мільто адзначае, што ў 2006 годзе пачыналі з адной маленькай лініі і 15 чалавек:

– У нас быў усяго адзін спажывец у Расіі і жаданне развівацца. Сёння пастаўляем сваю прадукцыю больш чым у 50 краін свету, самыя далёкія пункты – Аўстралія і Канада. Сярод пакупнікоў таксама краіны Еўропы, частка прадукцыі ідзе на расійскі рынак і каля 5 працэнтаў–на беларускі. Выпускаем два асноўныя тыпы сетак–геасінтэтычныя і фасадныя. Сёння спрабуем укараніцца ў горназдабывальную галіну. Бо з дапамогай нашых матэрыялаў эканомяцца час і сродкі. Да прыкладу, калі ў шахтах канструюіруюцца зводы, выкарыстанне сеткі–хуткі спосаб зрабіць іх бяспечнымі. У некаторых выпадках без падобнай прадукцыі не абысціся. Таму ствараем праектныя рашэнні, і падрадчыкі, ацэньваючы іх, могуць прымяняць матэрыялы ў будаўніцтве. Да прыкладу, для ўмацавання слабага грунту.

Пасля знаёмства з вытворчасцю Леанід Мартынюк спыніўся на ключавых момантах развіцця падобных арганізацый:

– Прадпрыемства цікавае тым, што не спыняецца. Тут выразна прасочваецца дынаміка яго далейшага развіцця нават ва ўмовах, якія назіраюцца ў сувязі з пандэміяй, крызіснымі працэсамі ў сусветнай эканоміцы. Да прыкладу, разглядаюцца варыянты закупкі новага тэхналагічнага абсталявання. Збыт наладжаны, прычым каля 95 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт. Падчас размовы з рабочым калектывам заўважыў, што людзі задаволеныя ўмовамі працы, заробкам. Той вынік, які ўжо маецца, –заслуга не аднаго года. Больш за дзесяць гадоў прадпрыемства развіваецца, выйшла на вытворчасць сусветнага ўзроўню. Бо тое абсталяванне, якое тут устаноўлена, унікальнае. Да таго ж, тут арыентуюцца не толькі на экспарт – актыўна працуюць і з нашымі дарожнымі, будаўнічымі арганізацыямі. Развіццё прыватнага сектара–прыярытэт на найбліжэйшую пяцігодку. Паспяховае бізнес-асяроддзе, якое створана ў Беларусі, дазваляе працаваць і атрымліваць добры вынік любой форме ўласнасці.

ДАВЕДКА

ТАА «Махіна-ТСТ»на рынку з 2006 года. Уласная вытворчасць, размешчаная ў Магілёве, абсталявана найноўшым тэхналагічным абсталяваннем з Германіі, Італіі, Бельгіі. Прадпрыемства мае лабараторыю фізіка-механічных выпрабаванняў, а таксама ўласны палігон для выпрабаванняў геасінтэтычных матэрыялаў на пашкоджанасць пры кладцы.

 

СБ 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая