Пытанні маладзёжнай палітыкі абмеркавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у межах Адзінага дня інфармавання з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. З прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі, запрошанымі адбылася адкрытая размова, падчас якой жадаючыя маглі падзяліцца думкамі і атрымаць адказы на хвалюючыя іх тэмы.
«Такія сустрэчы заўсёды даюць інфармацыйны пасыл для роздуму, у даным выпадку – маладзёжнай, выкладчыцкай аўдыторыі, – адзначыў Леанід Мартынюк. – Мы гаворым аб тым, што робіцца ў дзяржаве, як робіцца, з якой мэтай. У той жа час, бачачы пэўную зацікаўленасць людзей у той ці іншай сферы, адзначаючы болевыя кропкі, на якія яны ў межах канструктыўнага дыялогу паказваюць, мы вызначаем далейшыя напрамкі работы, улічваем запыты грамадства пры прыняцці нарматыўных актаў, да прыкладу.
Сёння праца з моладдзю – гэта, безумоўна, новы фармат зносін, які аднолькава цікавы і ёй самой, і старэйшаму пакаленню. Нягледзячы на ўзрост, заўсёды важна ў душы адчуваць сябе маладым, тады і пункты судакранання з новым пакаленнем будзе знаходзіць прасцей».
Нараўне з інфармацыйнай сустрэчай адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта, на якім былі разгледжаны пытанні абрання на пасаду загадчыкаў кафедраў таваразнаўства і арганізацыі гандлю, фізвыхавання і спорту, а таксама прызначэння імянных стыпендый студэнтам універсітэта і абмеркаванне іншых бягучых задач. Заслуханы даклады аб выкананні пастаноў Савета ўніверсітэта за бягучы навучальны год і зацверджаны план працы на наступны 2022/2023 год.
Акрамя таго, у гэты дзень адбылася цырымонія ўручэння заслужаных узнагарод выкладчыкам і студэнтам. Каментуючы ўручэнне пасведчанняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, Леанід Мартынюк адзначыў: «Гэта тая катэгорыя, той пласт маладых людзей, якія, выяўляючы свае здольнасці, ужо сёння адчуваюць у адказ павышаны клопат і ўвагу дзяржавы».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі
12.05.2025 - 16:07
«У радзільню паехала з парада». У Магілёве павіншавалі матуль, якія нарадзілі ў Дзень Перамогі
12.05.2025 - 12:28
У Беларусі стартуе акцыя «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»
11.05.2025 - 09:58
У Беларусі святкуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна