RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Леанід Заяц аб падрыхтоўцы студэнтаў БДСГА: у адукацыйны працэс укаранёны прарыўныя тэхналогіі

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў адукацыйны працэс укаранёны самыя сучасныя і прарыўныя тэхналогіі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў, якія праходзяць сёння ў ВНУ.
 
Леанід Заяц адзначыў, што для яго вялікі гонар прымаць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным першаму дню новага навучальнага года ў адной з вядучых ВНУ нашай краіны, "які падрыхтаваў вялікую колькасць спецыялістаў і кіраўнікоў, якія працуюць на прасторах нашай дзяржавы і ўражваюць сваімі вынікамі". «Быць студэнтам - гэта ганарова. І тым больш студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, карані якой сыходзяць далёка-далёка ў мінулае», - сказаў ён.
 
Віцэ-прэм'ер звярнуўся да выкладчыкаў ВНУ і пажадаў ім цярпення. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што вопытныя выкладчыкі выхуюць прадстаўнікоў новага пакалення не толькі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, але і дастойнымі людзьмі, якімі ў будучым будзе ганарыцца ўся краіна.
 
Ніводнае свята не абыходзіцца без падарункаў. Намеснік прэм'ер-міністра перадаў рэктару акадэміі сертыфікат на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
 
Леанід Заяц наведаў сёння не толькі ўрачыстую лінейку, а таксама прыняў удзел у адкрыцці новых навучальных лабараторый на базе акадэміі. «Мы ўбачылі сёння, што развіццё акадэміі не стаіць на месцы, яно дынамічна крочыць наперад. Лабараторыі, навучальныя класы, дэманстрацыя тэхнікі і найноўшых тэхналогій - гэта прарыўныя элементы, якія даюць сёння чалавеку магчымасць сур'ёзна асвоіць шэраг прафесій і быць карыснай нашай эканоміцы і нашай дзяржаве», - сказаў ён.
 
Адукацыйны працэс павінен заўсёды ісці ў нагу з часам, зазначыў віцэ-прэм'ер. «Мяняюцца тэхніка і тэхналогіі. Каб імі дасканала валодаць, іх трэба ведаць. У акадэміі мы бачым, што тут ёсць усё неабходнае, каб малады чалавек авалодаў сучаснымі методыкамі праграмавання ўраджаю, кіраванні новымі машынамі і агрэгатамі, меў магчымасць не толькі вырабіць, але і правільна прадаць сваю прадукцыю. І ўсё гэта трэба для таго, каб маладыя людзі былі гатовыя да сучаснага жыцця, а ў будучыні ўзялі ў свае рукі кіраванне эканомікай і нашай краінай», - падкрэсліў ён.
 

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая