Адказны падыход і праца аграрыяў Магілёўскай вобласці ўнеслі сур'ёзны ўклад у забеспячэнне беларускага насельніцтва харчаваннем. Пра гэта падчас урачыстага мерапрыемства на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у Хоцімску заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц.
«Скончыўся галоўны этап працы ў сельскай гаспадарцы – уборачная кампанія збожжавых і зернебабовых культур. Ад імя ўрада нашай краіны і сябе асабіста хачу шчыра павіншаваць вас, дарагія ўдзельнікі гэтага жніва, з паспяховым яго завяршэннем. Павіншаваць і падзякаваць за ваш вынік, які дасягнуты сёлета і склаў важкі ўклад у агульны каравай нашай краіны. Разам з вамі мы ўжо пакарылі планку ў 8 млн т і працягваем убіраць другі хлеб - кукурузу», - распавёў Леанід Заяц.
У гэтым годзе Магілёўская вобласць перасягнула мяжу ў 1 млн т. «І я думаю, што гэта не канчатак. Разумею, у якіх цяжкіх умовах фарміраваўся ўраджай бягучага года і як прафесійна спрацавалі вы, паважаныя працаўнікі вёскі, органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкама, райвыканкамаў, работнікі гаспадарак, спецыялісты, трактарысты, шафёры, работнікі сушыльных комплексаў, - адзначыў ён. - Мы забяспечылі ў бягучым годзе з вашай дапамогай наша насельніцтва, наша дзяржава поўнасцю прадуктамі харчавання, як і ў мінулыя гады. Стол у нашага спажыўца будзе сытым. Гэта робіць прэстыж працы людзей, якія вырашылі звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай».
Леанід Заяц адзначыў, што сыты чалавек - спакойны чалавек, а сытае грамадства - спакойнае грамадства. І гэта важная задача дзяржавы, якая паспяхова вырашаецца. У якасці прыкладу віцэ-прэм'ер прывёў устанаўленне дружалюбных адносін з краінамі Афрыкі. «Да нас прыязджаюць з далёкай Афрыкі, каб завязаць сяброўства з беларускім народам. Таму што нашы аграрыі могуць быць карысныя краіне, якая адчувае дэфіцыт харчавання. Гэтым мы можам ганарыцца, бо мы дасягнулі высокіх вынікаў. Хоць нас часам крытыкуюць», - сказаў ён.
Віцэ-прэм'ер зазначыў, што аграрыі зрабілі вялікую справу, але наперадзе яшчэ шмат працы. «Трэба прыбраць вырашчанае, закласці падмурак ураджаю наступнага года. Трэба зрабіць так, каб вынік «мільён і вышэй» стаў заканамерным», - падкрэсліў ён.
Леанід Заяц падзякаваў ветэранам аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. «Вялікі дзякуй за вашае настаўніцтва, за вашыя падказкі. Я ўпэўнены, кадрам Магілёўскай вобласці ўдасца пакарыць усе вяршыні, захоўваючы лепшыя традыцыі, абапіраючыся на вопыт старэйшых пакаленняў, выкарыстоўваючы перадавыя тэхналогіі і карыстаючыся падтрымкай Прэзідэнта», - падкрэсліў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў