Напярэдадні святкавання Дня жанчын старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся са шматдзетнай сям’ёй Стручковых з Чавус. У Магілёў вялікая сям’я прыехала ў поўным складзе: бацькі Вольга і Сяргей і пяцёра дзетак –14-гадовая Дзіяна, 7-гадовы Леў, 5-гадовая Луіза, 3-гадовы Мацвей і маленькая Кацюша, якой усяго 1,7 года.
Размова была напоўнена цёплымі эмоцыямі і словамі падзякі.
Як расказала Вольга, да сыходу ў працяглы дэкрэтны адпачынак яна працавала памочнікам урача ў амбулаторна-паліклінічнай дапамозе (загадчык) Барышэўскага фельчарска-акушэрскага пункта чавускай цэнтральнай раённай бальніцы. А муж зараз працуе ў лясгасе машыністам. На пытанне:«Ці складана быць шматдзетнай мамай?» –з усмешкай адказвае:«Не, калі любіш дзетак і пастаянна клапоцішся пра іх. Думаю, будзе складана тады, калі яны падрастуць. У кожнага з’явяцца планы на будучыню. І каб іх рэалізаваць, спатрэбіцца шмат часу і сіл», – лічыць Вольга.
Маміна апора – не толькі муж, але і бабуля з дзядулем. Прыязджаючы да іх у госці, дзеці з малых гадоў прывучаюцца да сельскай працы: актыўна саджаюць і збіраюць бульбу. Асабліва ў гэтым мае поспех Лёва.
Па словах Вольгі, клопат аб шматдзетных сем’ях на ўзроўні дзяржавы значны. Дзякуючы мерам, накіраваным у Беларусі на падтрымку мацярынства і дзяцінства, яны пабудавалі кватэру, атрымалі сямейны капітал, які плануюць у будучыні выдаткаваць на адукацыю хлопцаў. А яшчэ льгота па зніжэнні платы за харчаванне ў дзіцячым садзе і бясплатнае харчаванне ў школе. На сямейным бюджэце ўсё гэта вельмі адбіваецца, падкрэсліла мама. «Адчуваецца падтрымка, і ёсць упэўненасць, што мы абароненыя і заўтрашні дзень будзе светлым», – адзначыла яна.
Малодшыя дзеткі Стручковых займаюцца ў школе рамёстваў. І таму падрыхтавалі для кіраўніка рэгіёна і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – падарункі, зробленыя сваімі рукамі – гліняныя сімвалы Магілёва і Чавус.
«Выдатна, калі ў доме шмат дзяцей, – сказаў Леанід Заяц,–бо гэта гарантыя таго, што праз шмат гадоў дом усё гэтак жа будзе напоўнены звонкімі галасамі, але ўжо ўнукаў. Важна, каб сям’я была дружнай, адносіны ў ёй будаваліся на ўзаемадапамозе, а маме заўсёды хапала сіл і мудрасці выхаваць патрыётаў сваёй краіны».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11