На адзіным дні інфармавання з працоўным калектывам філіяла Бабруйскіх цеплавых сетак сустрэліся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Заяц, і старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель.
Леанід Канстанцінавіч у пачатку зносін выказаў словы падзякі за працу, якую кожны прарабляе на сваім працоўным месцы. Ад асабістага ўкладу залежыць агульны вынік. У нашай краіне забяспечваецца ўстойлівая дынаміка развіцця ва ўсіх галінах. Галоўныя дасягненні пяцігодкі - павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, захаванне бяспекі і суверэнітэту краіны. У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана.
За 2024 год даходы насельніцтва выраслі, знізілася інфляцыя, за 4 апошнія гады пабудавана каля 17,2 мільёна кв.м жылля (у тым ліку арэнднага).
Расказваючы аб міжнародных абставінах, Леанід Заяц падкрэсліў: уся палітыка нашай дзяржавы накіравана на міралюбівыя адносіны да сваіх суседзяў, іншых краін. «Як сказаў Кіраўнік дзяржавы, нам не трэба чужой зямлі, мы будзем абараняць сваю ўсімі сіламі і спосабамі», - нагадаў спікер. - Робяцца ўсе меры, каб абараніць нашу дзяржаву, гарантаваць бяспеку». Адзін з крокаў - размяшчэнне зброі «Лешнік», каб стрымаць спробы злоснікаў паквапіцца на нашы межы і астудзіць «гарачыя» галовы.
За год каля 5,7 мільёнаў турыстаў, грамадзян еўрапейскіх дзяржаў наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Вынік - хвалебныя водгукі: госці ўбачылі чыстую дагледжаную краіну, напоўненыя таварамі крамы, добразычлівых жыхароў.
Леанід Канстанцінавіч у дыялогу адзначыў: «Мы жывем у цёплых кватэрах, атрымліваем заработную плату і пенсіі, сацыяльна абаронены. Мы сёньня маем шмат таго, чаго ня маюць нашыя суседзі. І ўсё гэта створана нашай працай пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта». У Беларусі будуюцца заводы, удасканаляцца прадпрыемствы, асвоены новыя тэхналогіі і імпартазамяшчэнне, выпускаецца неабходная прадукцыя... На маючым адбыцца ў красавіку Усебеларускім народным сходзе будуць абазначаны стратэгічныя напрамкі развіцця краіны на будучую пяцігодку.
- Мы павінны на сваіх працоўных месцах зрабіць усё, каб забяспечыць далейшае эканамічнае развіццё нашай дзяржавы. Каб у грамадстве былі ўнутранае адзінства і згуртаванасць. Каб нашы прадпрыемствы сталі яшчэ эканамічна вышэйшымі і мацнейшымі. Трэба годна завяршыць бягучы год і пяцігодку, накіраваць дзейнасць на тое, каб і праз пяць гадоў мы жылі ў дастатку, міры і згодзе, - падсумаваў Леанід Заяц.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе