Найлепшага маладога работніка сферы ЖКГ вызначаць у Беларусі. Арганізатарам конкурсу прафесійнага майстэрства выступіў Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамілі ў прафсаюзе.
Як растлумачылі ў прэс-службе прафсаюза, конкурсы прафесійнага майстэрства сярод працоўных сферы ЖКГ праводзяць рэгулярна. Але сярод маладых працаўнікоў яго праводзяць упершыню. Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена каля 200 заявак ад разнастайных прадпрыемстваў і арганізацый галіны.
Конкурс праходзіць у два этапы. У кожнай вобласці і горадзе Мінску абяруць лепшага маладога работніка, які прадставіць свой рэгіён на рэспубліканскім этапе.
Першы этап адбору ўдзельнікаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдзе 5 лютага, Брэсцкай, Віцебскай абласцях і горадзе Мінску - 7 лютага, у Гродзенскай вобласці - 10 лютага і Мінскай вобласці - 13 лютага.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічваць прафесійныя якасці маладога работніка, поспехі і дасягненні ў прафесійнай і прафсаюзнай дзейнасці.
Пераможцу рэспубліканскага этапа вызначыць камісія 5 сакавіка. Яму будзе прысвоена званне «Лепшы малады работнік ЖКГ» і ўручаны дыплом міністэрства і галіновага прафсаюза, спецыяльны прыз і грашовая прэмія.
Узнагароджанне пераможцы пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы 19 сакавіка напярэдадні прафесійнага свята.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.09.2025 - 16:52
Гісторыка-патрыятычны Цэнтр для моладзі Беларусі і Расіі можа з'явіцца ў Магілёўскай вобласці
07.09.2025 - 16:29
07.09.2025 - 15:32
Ігар Сергяенка і Вячаслаў Валодзін усклалі кветкі да Мемарыяльнага каменя Сіманава на Буйніцкім полі
07.09.2025 - 14:42
07.09.2025 - 14:15
Пачаўся візіт парламенцкай дэлегацыі Саюзнай дзяржавы ў Беларусь