У Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь адбыўся конкурс мужнасці, прыгажосці і таленту «Суперпершакурснік». За ганаровае званне найлепшага першакурсніка змагаліся дзевяць навучэнцаў.
Конкурсная праграма ўключала некалькі этапаў. У першым удзельнікі расказвалі пра сябе і свае захапленні, а затым іх чакала інтэлектуальнае выпрабаванне — тэст на веданне гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Найбольш яркім і запамінальным стаў творчы этап. Зала напоўнілася апладысментамі і захопленымі поглядамі гледачоў і журы: нехта з хлопцаў спяваў, нехта танцаваў, нехта — з пачуццём і натхненнем чытаў вершы. Фінальнай часткай конкурсу стала эфектнае дэфіле ў форменным абмундзіраванні.
Старшыня конкурснага журы, начальнік Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС генерал-маёр Валерый Палішчук адзначыў, што будучы супрацоўнік міліцыі павінен быць творчым і ўсебакова развітым.
«Вызначыць найлепшага першакурсніка было адначасова і ганарова, і складана. Кожны з удзельнікаў па-свойму таленавіты і дарагі асабіста мне. Сам факт таго, што яны вырашыліся паўдзельнічаць, выйсці на сцэну, ужо заслугоўвае павагі», - дадаў ён.
Званне «Суперпершакурснік» Магілёўскага ліцэя МУС заслужана заваяваў Юрый Мядзведскі. «Гэта было вельмі хвалююча і нечакана. Я спадзяваўся, што змагу заняць толькі другое ці трэцяе месца, але ніяк не чакаў перамогі! - падзяліўся сваімі ўражаннямі Юры.
Навучэнцы і супрацоўнікі ліцэя выказалі спадзяванне, што такі конкурс стане добрай штогадовай традыцыяй, якая аб'ядноўвае таленавітых, ініцыятыўных і мэтанакіраваных ліцэістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50