Па рашэнні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Пячэрскі» абвешчаны заказнікам мясцовага значэння. Яго плошча ўключана ў склад зямель ахоўнай зоны і перададзена ва ўпраўленне прадпрыемству «Магілёўзеленбуд». Заказнік мясцовага значэння будзе ўключаны ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь». Тэрыторыя зоны складаецца з трох адасобленых зямельных участкаў, агульная плошча якіх больш за 256 гектараў.
«Пячэрскі» абвешчаны заказнікам з мэтай захавання каштоўных прыродных комплексаў і ўнікальных аб’ектаў расліннага свету Пячэрскага лесапарку. На яго тэрыторыі дзейнічае рэжым аховы і выкарыстання, а таксама забараняецца нарыхтоўка драўніны. Таксама на тэрыторыі ахоўнай зоны забаронена скідаць сцёкавыя воды ў навакольнае асяроддзе, праводзіць работы па гідратэхнічнай меліярацыі, выпальваць сухую расліннасць, узводзіць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.09.2025 - 12:51
У Магілёўскай вобласці за I паўгоддзе было высаджана амаль 35 тыс. дрэў
22.09.2025 - 11:51
22.09.2025 - 09:44
22.09.2025 - 09:37