Учора адбылося закрыццё спартакіяды дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне 30–31 ліпеня, і ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтваў.
На цырымонію ўзнагароджання для ўручэння заслужаных узнагарод былі запрошаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, старшыня Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Анатоль Мацюлін і старшыня Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец.
Уладзімір Гацко падзякаваў удзельнікам спартакіяды за актыўную жыццёвую пазіцыю, яркія лідарскія якасці, выдатную камандную гульню. Адзначыў высокі ўзровень арганізацыі спартакіяды.
Першае месца ў агульнакамандным заліку занялі прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Таксама ў тройку лідараў летняй спартакіяды ўвайшлі каманды Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў і Клічаўскага раённага Савета дэпутатаў.
Былі ўзнагароджаны пераможцы спаборніцтваў па валейболе, лёгкай атлетыцы, шашках, настольным тэнісе, у эстафеце, асабістым першынстве па падцягванні і скакалцы, конкурсах мастацкай самадзейнасці і «Трапны футбаліст».
Каманда Кіраўскага раёна стала пераможцай конкурсу мастацкай самадзейнасці, заняла трэцяе месца ў агульнакамадным заліку па настольным тэнісе.
Летняя спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці праводзілася 12-ым разам і стала сапраўдным святам спорту і здароўя, дружбы і ўзаемадапамогі, творчасці і агульнай радасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 15:29
Відовішчны абпал галоўнай скульптуры пленэру «Арт-Жыжаль» адбудзецца ў Вербках 25 ліпеня
21.07.2025 - 10:49
Памятны знак героям-землякам: у Акунёўцы ўвекавечылі подзвігі франтавіка і працаўніка
18.07.2025 - 18:24
«Ёсць тэхніка і ўсё неабходнае». У Магілёўскім раёне рыхтуюцца ўбіраць палеглыя пасевы
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная