RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Літаратурны конкурс «Лясная – месца воінскай славы» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці

Літаратурны конкурс «Лясная – месца воінскай славы» абвешчаны ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчае спаборніцтва з’яўляецца часткай аднайменнай духоўна-культурнай акцыі, прымеркаванай да 312-годдзя бітвы пры Лясной.

Прыняць удзел у конкурсе (індывідуальна або ў суаўтарстве) могуць аўтары ва ўзросце ад 14 гадоў. Прапануецца тры намінацыі:

«Паэзія» – верш, прысвечаны падзеям Паўночнай вайны (1700–1721 гг.);

«Проза» – твор у жанры эсэ або невялікага аповеду, які датычыцца ваенных падзей і тэматыкі Паўночнай вайны (1700–1721 гг.).

«Публіцыстыка» – твор у публіцыстычных жанрах, прысвечаны асобным баям, падзеям і героям Паўночнай вайны (1700–1721 гг.).

Работы прымаюцца на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by з паметкай: «Конкурс. Лясная – месца воінскай славы» да 5 кастрычніка.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі і памятнымі прызамі. Найлепшыя работы апублікуюць на літаратурных старонках абласных і гарадскіх СМІ.

Даведачна

28 верасня 1708 года падчас Паўночнай вайны адбылася бітва паміж рускай і шведскай войскамі каля вёскі Лясная, размешчанай на тэрыторыі сучаснага Слаўгарадскага раёна. У гэтай бітве Лятучы корпус (карвалант) пад камандаваннем Пятра Першага разграміў шведскі корпус генерала А. Л. Левенгаўпта. Рускі цар назваў гэтую перамогу «Маці Палтаўскай перамогі», паколькі армія Карла засталася без запасаў правізіі, боепрыпасаў, што істотна аслабіла яго сілы, а таксама таму, што бітву пры Лясной і Палтаўскую бітву падзялялі 9 месяцаў.

Да 200-годдзя бітвы каля вёскі быў устаноўлены помнік у выглядзе адлітага з бронзы арла, які зрынуў варожы сцяг, і пабудаваны Свята-Петрапаўлаўскі храм-помнік. У 2008 годзе ў гонар 300-годдзя бітвы ў Ляснянскай бібліятэцы-музеі была створана экспазіцыйная зала, дзе прадстаўлены зброя, манеты, сцягі, фотакопіі дакументаў і міні-панарама бітвы.

ПАЛАЖЭННЕ ЛІТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ «ЛЯСНАЯ – МЕСЦА ВОІНСКАЙ СЛАВЫ»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая