RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Лукашэнка абмеркаваў з Качанавай падрыхтоўку да выбараў, сітуацыю ў эканоміцы і тэму каранавіруса

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі тэмы падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя ў эканоміцы і меры па процідзеянні распаўсюджванню вірусных інфекцый.

«Ёсць шэраг праблем, якія мы павінны абмеркаваць з вамі. Не будзем утойваць, гэта і палітычныя пытанні - год прэзідэнцкіх выбараў. Самая вялікая праблема - гэта эканоміка. Тым не менш, гэта пытанне нікуды не дзенецца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары. У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары, як некаторыя тут нам (ці то ворагі, ці то сапернікі) падказваюць. Палітычныя пытанні нікуды не дзенуцца. Іх трэба абмяркоўваць».

Што датычыцца сітуацыі ў эканоміцы, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі стараюцца зрабіць так, каб прадпрыемствы працавалі, людзі атрымлівалі зарплату. «Тут у мяне формула Трампа. Мне вельмі спадабалася, калі ён так шчыра сказаў, што калі мы не пачнём неадкладна працаваць (да амерыканцаў звярнуўся, дзе друкуюць гэты долар, першая эканоміка ў свеце), то людзей памрэ больш ад беспрацоўя і голаду, чым ад каранавіруса. Вельмі правільна сказаў. Нам што гаварыць? Трэба працаваць і ратавацца ад гэтага крызісу, як толькі можна», - заявіў беларускі лідар.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што не трэба скідаць з рахунку і тэму вірусных хвароб. «Тым больш, мы цяпер (гэта мае адчуванні, зыходзячы з лічбавага аналізу захваральнасці) знаходзімся на піку. Я ўжо малю бога, каб да Вялікадня гэты пік пайшоў уніз», - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што на фоне барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса нельга забываць, што ёсць шмат іншых катэгорый пацыентаў, якія не менш маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая