У думках - лета
Лёгкаатлеты завяршылі зімовы сезон на Кубку краіны ў Магілёве. Гэты турнір прайшоў у адзін тэрмін з чэмпіянатам Еўропы і дазволіў супаставіць вынікі нашых спартсменаў з тымі, што паказалі ў Стамбуле вядучыя атлеты кантынента.
У гэтым зімовым сезоне Віялета Скварцова дэманстравала і больш высокія вынікі. На чэмпіянаце Беларусі, які адбыўся за два тыдні да Кубка краіны, яна таксама ўзяла два золаты: у трайным скачку, паляцеўшы на 14,28 метра (у Стамбуле гэта быў бы сярэбраны медаль), і ў скачках у даўжыню, прызямліўшыся на адзнацы 6,60 метра. Лёгкаатлетка патлумачыла: на чэмпіянаце краіны заўсёды складваецца атмасфера, якая нагадвае тую, што адчуваецца на міжнародных стартах. На Кубку Беларусі было інакш. Тым не менш менавіта гэты старт для Віялеты стаў заключным у зімовым сезоне. Цяпер яна плануе аднавіцца і пачаць закладваць базу для летняга спаборніцкага перыяду. Аб мэтах Скварцова сказала:
- Пра нейкія канкрэтныя лічбы казаць складана. Хачу лепш падысці да сваіх скачкоў у тэхнічным плане і маральна быць гатовай паказваць больш далёкія метры…
Калі паглядзець на іншыя вынікі, паказаныя на Кубку краіны, то ў шасцёрку наймацнейшых на чэмпіянаце Еўропы маглі б увайсці яшчэ некалькі нашых спартсменаў. Гэта і Эльвіра Грабарэнка, якая пераадолела дыстанцыю 60 метраў з бар'ерамі за 7,96 секунды, што ў Стамбуле стала б пятым вынікам, і Карына Дзямідзік, якая ўзяла вышыню 1,93 метра (у Стамбуле ўкраінка Кацярына Табашнік выйграла бронзу з вынікам а вынік Карыны стаў бы шостым). Акрамя таго, шостым бы стаў скакун у вышыню Яраслаў Клімаў, які ў адсутнасць Максіма Недасекава заваяваў золата з вынікам 2,20 метра.
Пасля спаборніцтваў у Іране Таццяна таксама пачне падрыхтоўку да летняга сезона. Звычайна для бегуноў ён адкрываецца фіналам Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таццяна пакуль не ўпэўнена, што стартуе ў ім: разам з трэнерам вызначацца бліжэй да тэрмінаў старту. Але з мэтамі на летні сезон спартсменка ўжо вызначылася - хоча паказваць высокія вынікі ў стыпль-чэзе і абнавіць асабістыя рэкорды на дыстанцыях 1500 і 800 метраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе