У Бабруйску ўпершыню ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» сёння, 16 лістапада, працуе перасовачная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Убачыць экспанаты можна на працягу дня на пляцоўцы каля спарткомплексу «Бабруйск-Арэна».
Перасовачная экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў: абарончыя баі на савецка-германскім фронце 1941–1942 гадоў; партызанскі рух і падпольная барацьба на акупаванай тэрыторыі; вызваленне Беларусі. Матэрыялы з фондавых калекцый прадстаўляюць сюжэтныя фатаграфіі, копіі дакументаў, плакатаў, рэпрадукцыі карцін, фотапартрэты беларусаў і воінаў іншых нацыянальнасцей — Герояў Савецкага Саюза. Усяго каля дзвюх тысяч унікальных экспанатаў!
За 2024 год мабільны музей наведаў каля 30 гарадоў і прадаўжае падарожнічаць па рэгіёнах краіны.
Каля 2 тысяч унікальных экспанатаў ваеннага перыяду прадстаўлена на «Марафоне адзінства» ў Бабруйску
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»