Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць з 10 па 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Фіксаваць парушэнні хуткаснага рэжыму датчыкі пачнуць 10 сакавіка. Так, з 8.00 да 19.00 іх установяць ў Магілёве па пр. Пушкінскім у раёне дома № 7 і на вул. Чалюскінцаў у раёне дома № 65 (60 км/г). З 9.00 да 18.00 хуткасныя абмежаванні будуць дзейнічаць на 228‑м км аўтадарогі М8 (90 і 70 км/г).
Датчыкі кантролю хуткасці 11 сакавіка будуць працаваць з 9.00 да 18.00 на 75-м км трасы Р122 (70 км/г), а таксама з 9.00 да 19.00 на 26-м км аўтадарогі Р93 і 239-м км М8 (90 і 70 км/г).
Сачыць за хуткасным рэжымам 12 сакавіка будуць з 9.00 да 18.00 у Бабруйску на вул. Мінскай у раёне дома № 102 (60 км/г), з 8.00 да 19.00 – у Магілёве на вул. Грышына ў раёне ААТ «Магатэкс» (60 км/г), з 9.00 да 19.00 – на 15-м км трасы Р122 (90 і 70 км/г).
Датчыкі ўсталююць 13 сакавіка з 8.00 да 19.00 у Магілёве на пр. Дзімітрава ў раёне дома № 67 і на вул. Каралёва ў раёне дома № 19 (60 км/г), з 9.00 да 19.00 – на 26-м км аўтадарогі Р93 (90 і 70 км/г).
Хуткасны рэжым будзе на кантролі 14 сакавіка з 8.00 да 19.00 у Магілёве на вул. Мінская шаша ў раёне дома № 31 і пр. Пушкінскім у раёне дома № 77 (60 км/г), з 9.00 да 19.00 – на 17-м км трасы Р122 (90 і 70 км/г).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)