Каля 300 чалавек сабрала ў Магілёве мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш».
Вялікае свята творчасці Магілёў прымае ўжо трэці раз. Як адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна, у рамках Саюзнай дзяржавы сфарміравана ў тым ліку адзіная культурная прастора. «Мы аб'яднаны агульнай культурай, якая не мае межаў. Асноўная ідэя фестывалю - даць магчымасць тым людзям, якія маюць пэўныя фізічныя абмежаванні, праявіць і паказаць сябе, - адзначыла яна. - Людзі, якія абмежаваныя фізічна, - неверагодна таленавітыя. І для іх шмат значыць магчымасць паказаць свой талент».
Падтрымка таленавітых людзей, развіццё культурных сувязей у Саюзнай дзяржаве, падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна, маюць важнае значэнне ў развіцці дзвюх краін: «Гэтае сапраўднае свята творчасці адчыняе свае дзверы для 300 удзельнікаў, якія рыхтуюцца да конкурсных выступленняў і маюць магчымасць не толькі праявіць сябе, не толькі паказаць тое, што яны ўмеюць, але і пасябраваць адзін з адным, умацаваць сувязі. Мы ўпэўненыя ў тым, што яны - прадаўжальнікі нашых славянскіх традыцый і нашых саюзных традыцый».
Павітаць удзельнікаў і гасцей фестывалю ў абласны цэнтр прыехала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марына Арцёменка. «Уся сацыяльная палітыка нашай дзяржавы ў адносінах да людзей з інваліднасцю накіравана на інклюзію, прадастаўленне магчымасці на роўных умовах працаваць, займацца спортам, культурай і творчасцю. Фестываль Саюзнай дзяржавы, які праходзіць у Магілёве, - адзін з такіх глабальных праектаў, якія ствараюць культурную прастору дзвюх дзяржаў, - адзначыла яна. - Творчасць - адзін з самых яркіх спосабаў рэабілітацыі, сацыялізацыі і інклюзіі. Такія праграмы вельмі значныя».
Марына Арцёменка таксама расказала аб тым, што ў Беларусі 20 калектываў грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў маюць званне «народны». «Гэта сведчыць аб тым, што ў нашай дзяржаве створаны ўсе ўмовы, каб людзі з інваліднасцю маглі сябе рэалізаваць абсалютна ўсюды. У нашых цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання ёсць усё, каб такія людзі маглі займацца творчасцю. І яны вырабляюць унікальныя рэчы, - адзначыла намеснік міністра. - За апошнія пяць гадоў адзначаецца істотны прагрэс у вырашэнні праблем людзей з інваліднасцю: развіваецца рэабілітацыйная індустрыя, даступнае асяроддзе, інклюзіўная адукацыя, павышаецца інфармаванасць грамадства аб праблемах людзей з інваліднасцю. І што вельмі важна - сёння інваліды ўключаны ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзякуючы сацыяльнай палітыцы дзяржавы».
Асноўнай пляцоўкай фестывалю стаў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Сюды прыехалі творчыя дэлегацыі ўсіх беларускіх абласных цэнтраў і Мінска, а таксама некалькіх рэгіёнаў Расіі: Маскоўскай, Бранскай, Калужскай, Пскоўскай, Цвярской і Смаленскай абласцей. Свае праграмы прадставяць калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы і ўмельцы па профілі «дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва». На працягу 5 дзён яны не толькі змогуць парадаваць гасцей і іншых удзельнікаў сваім майстэрствам і творчымі выступленнямі, але і пазнаёмяцца з гістарычным мінулым і сучаснасцю Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава