У Магілёве стартавала акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Калядная пасылка». Кожны можа купіць падарункі і пакласці іх у скрынкі, устаноўленыя ў крамах горада. Напаўняцца яны будуць да 31 снежня.
У першыя дні новага года прадстаўнікі Фонду сфарміруюць калядныя падарункі для дзяцей дамоў сямейнага тыпу, якіх на Магілёўшчыне налічваецца каля паўсотні.
На акцыю адгукнулася больш за дзясятак крам: вядомыя сеткавікі, якія гандлююць канцылярскімі таварамі, парфумерныя і кандытарскія крамы, а таксама цацачныя брэнды. Спіс удзельнікаў можна знайсці на сайце дзіцячага фонду (bdf.mogilev.by). Акцыя «Калядная пасылка» – частка дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44