Як беларускія плыўцы рыхтуюцца да будучай Алімпіяды, чаго чакаюць ад гульняў і каго лічаць галоўным сапернікам? Пра гэта і не толькі пагаварылі з Мікітам Цмыгам –майстрам спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, чэмпіёнам Беларусі па плаванні на дыстанцыях 50, 100 і 200 м на спіне.
– Ці ёсць асаблівасці ў трэніровак да алімпійскага сезона падчас пандэміі?
– У першую чаргу адбіваецца адмена міжнародных стартаў. З-за пандэміі спартсменаў не ўпускаюць і ў краіны, у якіх мы звычайна рыхтуемся да спаборніцтваў. Што тычыцца саміх трэніровак, прыкметных зменаў няма. Яны ідуць у штатным рэжыме.
– Наколькі важны псіхалагічны настрой падчас спаборніцтваў і трэніровак?
– Мабыць, ён вышэйшы за ўсё. Усё ў галаве! Калі пераконваць сябе, што можаш, то ў канчатковым выніку атрымаецца дасягнуць пастаўленых мэтаў. Трэба шмат і ўпарта трэніравацца, каб дамагчыся выніку, але мазгі –галоўнае ў падрыхтоўцы. Важны настрой таксама падчас трэніроўкі і ў перыяд спаборніцтваў, калі высокі ўзровень стрэсу.
– Каго лічыце сваім галоўным сапернікам?
− Толькі сябе і ўласны час на кожнай новай дыстанцыі. Не звяртаю ўвагі на ўдзельнікаў падчас заплыву. Няма розніцы, хто плыве побач. Для мяне галоўнае –перадужаць сябе і сваю стомленасць, паказаць найлепшы час і тэхніку.
– Чаго чакаеце ад Алімпійскага сезону?
– Добрага асабістага выніку. Хачу палепшыць свой рэкорд, паказаць уласны максімум. А яшчэ пазітыву і станоўчага вопыту ад міжнародных стартаў.
– Якія меры засцярогі выконваеце, каб не захварэць на каранавірус і трапіць на Алімпіяду?
– Носім маскі, стараемся радзей наведваць людныя месцы, асабліва ў апошнія месяцы. Таксама мы ўсе прышчапіліся ад кавіду.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах