У ізраільскай Хайфе стартаваў чэмпіянат Еўропы па самба, у якім бяруць удзел беларускія спартсмены.
У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны 11 камплектаў узнагарод, прадстаўнікі беларускай зборнай заваявалі 7 медалёў - адзін залаты, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Узнагароду вышэйшай пробы камандзе прынесла Анжэла Жылінская, якая ў фінальным паядынку ў вагавой катэгорыі да 72 кг перамагла спартсменку з Румыніі Вольгу Малейку. Серабро ў баявым самба дасталася Яўгену Алексіевічу (в/к да 88 кг) і Валянціну Наталевічу (звыш 98 кг), у вырашальных сутычках беларусы ўступілі расіянам Джамбулату Меджыдаву і Шамілю Курамагамедава адпаведна.
У вагавой катэгорыі да 79 кг у мужчын трэцім стаў беларус Ілья Ламіратоў, які адолеў у паядынку за бронзу немца Міхаэля Леба. Узнагароду той жа вартасці ў вазе да 98 кг выйграў Сяргей Лесяк, які ў медальнай схватцы быў мацнейшы за Марына Дуганджыча з Босніі і Герцагавіны. У жанчын на трэцюю прыступку п'едэстала ўзняліся беларускі Яна Бяганская (в/к да 59 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг). У «бронзавым» паядынку Беганская перамагла францужанку Сіхам Бузнан, а Хрушчова гарантавала сабе медаль пасля паражэння ў паўфінале.
Усяго на кантынентальным першынстве па самба ў Ізраілі выступаюць прадстаўнікі 24 краін. Акрамя мужчын і жанчын за званне чэмпіёнаў Еўропы будуць змагацца кадэты (спартсмены да 16 гадоў), юнакі і дзяўчаты (да 18 гадоў), а таксама юніёры і юніёркі (да 20 гадоў). У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі 67 спартсменаў. На папярэднім чэмпіянаце і маладзёжным першынстве Еўропы, які прайшоў у верасні 2022 года ў Сербіі, беларускія самбісты заваявалі 30 медалёў - 1 залаты, 15 сярэбраных і 14 бронзавых. Турнір у Ізраілі завершыцца 23 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе