Чарговы адборачны тур спаборніцтваў па кіберспорце «Бітва гарадоў» па Dota 2 адбудзецца ў Магілёве 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі кіберспорту.
Першыя спаборніцтвы ў рэгіянальнай серыі адбыліся раней у Віцебску. Турнір прадэманстраваў высокую цікавасць з боку гульцоў і гледачоў: 492 зарэгістраваныя ўдзельнікі і амаль паўмільёна праглядаў анлайн-трансляцыі. «Рэгіёны засумавалі па такіх мерапрыемствах, таму «Бітва гарадоў» – выдатная магчымасць для маладых хлопцаў стаць часткай вялікага кіберспартыўнага руху Беларусі, – адзначыў дырэктар па камунікацыях Беларускай федэрацыі кіберспорту Ягор Малыжанкоў. – Ад турніру ў Магілёве чакаем падобных паказчыкаў». Ён нагадаў, што найлепшых кіберспартсменаў пазней вызначаць таксама ў Брэсце, Гродне і Гомелі.
Як растлумачылі ў федэрацыі, прыняць удзел у турніры можа любы, хто жадае, не маладзейшы за 16 гадоў, неабходна толькі папярэдне зарэгістравацца (да 26 красавіка), пражываць у Магілёве ці Магілёўскай вобласці. Каманда ўключае пяць гульцоў.
Найлепшы калектыў па выніках магілёўскіх кваліфікацый атрымае пуцёўку ў фінал, які пройдзе ў Мінску, а таксама падарунак ад партнёра. Прызавы фонд вырашальнай стадыі чэмпіянату складзе Br 6 тыс. і будзе размеркаваны паміж камандамі, якія занялі месцы з першага па чацвёртае.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)