Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.
Першая пляцоўка разгорне рады ўздоўж Лядовага палаца. Тут размесціцца 88 гандлёвых аб’ектаў і 400 пасадачных месцаў. Сваю прадукцыю і вырабы прадставіць каля 50 суб’ектаў гаспадарання – вытворцы Магілёўскай вобласці, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі. Яны прапануюць пакупнікам прадукцыю грамадскага харчавання, у тым ліку прыгатаваных на ражне парсючкоў і ягнят, шашлыкі. У шырокім асартыменце будзе прадавацца мясная прадукцыя. Таксама наведвальнікі змогуць набыць швейныя і трыкатажныя вырабы, чай і спецыі, тавары з саломкі і дрэва, сувеніры. Запланаваны дэгустацыі і акцыі па зніжэнні цэн. Дзяцей пачастуюць папкорнам, салодкай ватай і гарачай кукурузай.
У гэтай жа зоне на сцэне выступяць самадзейныя калектывы. Госці свята змогуць зрабіць фота на памяць ля гоначнага грузавіка, які прадставіць беларускі экіпаж у ралі-рэйдзе «Дакар».
Другая пляцоўка – сельскагаспадарчая – будзе працаваць на стаянцы для аўтатранспарту каля Лядовага палаца. Каля 30 суб’ектаў рознай формы ўласнасці прапануюць плодаагароднінную і рыбную прадукцыю.
15 лістапада кірмаш будзе працаваць з 9.00 да 18.00, 16 лістапада – з 10.00 да 16.00. Ён стане часткай рэгіянальнага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які пройдзе ў Палацы культуры вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў