RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўшчыну ў фінале рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» прадставяць дзеці з СШ № 8 абласнога цэнтра

Атрад «Наследники», які прадстаўляў СШ № 8 Магілёва, атрымаў перамогу ў рэгіянальным этапе спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка». Дзеці будуць абараняць гонар Прыдняпроўскага краю на аналагічным рэспубліканскім спаборніцтве. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.

Другое месца павёз атрад «Пограничники» з «Разанцаўскага КПК ДС–СШ” (Мсціслаўскі раён). Трэцяе месца падзялілі атрад «СпецБобрята» ДУА «Хімаўскі КПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна» і атрад «Маракі» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Горкі».

Мерапрыемства, якое праходзіла на базе абласнога цэнтра творчасці, было прысвечана перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У «Зарнічцы» ўдзельнічалі дзеци ва ўзросце 9-10 гадоў. Прычым кожны атрад прадстаўляў пэўны род войскаў з адпаведнай эмблемай. Каманды выконвалі розныя заданні. Так, падчас агляду строю акцябрацкіх груп “Будзь гатовы!» канкурсантам неабходна было прадставіць атрад, прадэманстраваць узровень страявой падрыхтоўкі, выканаць песню. На паласе перашкод арганізатары прапанавалі прайсці сапраўдны курс маладога байца. У «Павуцінні» ўдзельнікі па чарзе прапаўзалі па-пластунску пад абмежаваннем. Купіны дапамагалі зарнічкам пераадолець «Багну». У форме пазнавальнага бліц-тэста прайшло спаборніцтва «Маленькія грамадзяне вялікай краіны».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая