У Магілёве прайшло пашыранае паседжанне Рады Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У ім, апрача членаў арганізацыі, прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу, вылучаныя ад Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», прадстаўнікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў.
У ходзе сустрэчы былі падведзены вынікі дзейнасці арганізацыі за 2024 год і вызначаны ключавыя напрамкі работы на 2025 год.
«У 2024 годзе члены арганізацыі актыўна ўдзельнічалі ў значных грамадска-палітычных падзеях краіны: выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і перадвыбарнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», - адзначыў старшыня арганізацыі Аляксандр Гарошкін.
Акрамя таго, РГА «Белая Русь» праводзіць і прымае ўдзел у шэрагу акцый. «Напрыклад, праекты па аказанні гуманітарнай дапамогі. Сябры арганізацыі не засталіся ўбаку і аказалі маштабную падтрымку жыхарам Данбаса і Курскай вобласці», - распавёў Аляксандр Рыгоравіч.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. «У сувязі з гэтым асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на рэалізацыі праектаў і грамадзянскіх ініцыятыў, звязаных з добраўпарадкаваннем, - адзначыў старшыня арганізацыі. - Таксама асаблівая ўвага будзе ўдзелена святкаванню 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
У рамках пасяджэння Аляксандр Гарошкін узнагародзіў актыў абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і пераможцаў конкурсу на лепшую арганізацыю работы сярод структурных падраздзяленняў, а таксама ўручыў Падзякі ўстановам, якія аказалі маштабную дапамогу ў дабрачыннай акцыі «Спіна да спіны».».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў
20.02.2025 - 15:35
Генадзь Дзенгалёў: Беларусь і Расія ў аснову ставяць нашых людзей