Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І. Леніна праводзіць конкурс «Зямлі вялікай галасы» сярод людзей з інваліднасцю па зроку на лепшае чытанне твораў класікаў беларускай літаратуры. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага гарвыканкама.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці бібліятэкі Вольга Чумакова расказала:
– Мэта конкурсу – папулярызацыя творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, павышэнне творчай актыўнасці, мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку.
Удзел у конкурсе да 1 снежня могуць прыняць людзі з інваліднасцю па зроку з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці незалежна ад узросту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 10:33
03.10.2025 - 10:06
Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай
03.10.2025 - 09:14
26.09.2025 - 18:10
26.09.2025 - 16:42