Магілёўская абласная філармонія запускае музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскіх работнікаў «Рукі, якія даруюць жыццё». Пра гэта паведаміла рэжысёр установы культуры Яніна Даніленка.
Трансляцыі музычных нумароў салістаў і творчых калектываў пройдуць з 2 па 19 чэрвеня ва ўсіх акаўнтах сацыяльных сетак («Укантакце», Facebook, Instagram) і на YouTube-канале філармоніі. Рэжысёры ўстановы здымуць сацыяльны ролік, прысвечаны працы медыкаў у гэты нялёгкі эпідэміялагічны перыяд. Завершыцца марафон напярэдадні Дня медыцынскага работніка фінальным гала-канцэртам. Ён пройдзе 19 чэрвеня ў анлайн-фармаце.
«Мы хочам сваёй творчасцю падбадзёрыць работнікаў аховы здароўя – людзей, якія ўсё жыццё падтрымліваюць нас, аберагаюць наша здароўе і знаходзяцца побач з чалавекам з першых хвілін яго нараджэння і да самага канца, – падкрэсліла Яніна Даніленка. – Мы хочам сказаць дзякуй усім нашым медыкам за іх штодзённую нялёгкую працу, ад якой залежыць станоўчы зыход барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»