RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская спартсменка стала ўладальніцай «золата» на юніёрскім першынстве свету па сучасным пяцібор’і

У Александрыі (Егіпет) завяршылася першынство свету па сучасным пяцібор’і сярод юніёраў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 250 спартсменаў з 27 краін.

Беларускія пяціборцы заваявалі 1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы медалі. Дзве ўзнагароды–у магіляўчанкі Кацярыны Эцінай. Яна разам з Уладзіславам Беразовікам (Мінск) стала ўладальніцай залатога медаля ў змешанай эстафеце, а таксама заваявала «бронзу» ў складзе трыа юніёрак (Кацярына Эціна, Кацярына Сукора (Мінск), Ангеліна Дабравольская (Мінск)) у камандным заліку.

У медальным заліку зборная Беларусі падзяліла другое месца з камандай Егіпта. Першымі сталі венгры.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая