Магілёўская СШ № 19 адзначыць 50-годдзе 19 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
У 14.30 каля школы адбудзецца закладка капсулы часу «Пасланне нашчадкам у будучыню» і адкрыццё памятнага знака «50 гадоў сярэдняй школе № 19». А ў 15.00 у актавай зале пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею. На мерапрыемства запрошаны ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі школы.
Сёння ў СШ № 19 працуюць прадстаўнікі пяці педагагічных дынастый. За гісторыю існавання школы два педагогі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік народнай адукацыі», тры – граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі. Прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены адзін педагог і яшчэ адзін – звання заслужаны настаўнік БССР.
Гісторыя школы, яе «залаты фонд» – гэта яе выпускнікі. За 50 гадоў сярэднюю школу скончыла больш за 2,4 тыс., з іх 53 навучэнцы – з залатым медалём.
Па слядах сваіх педагогаў пайшло 70 выпускнікоў – яны выбралі прафесію настаўніка. 17 з іх сёння працуе ў роднай школе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці