Вось такое «Ззянне»
Па традыцыі ў канцы студзеня стартуе патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут». Магілёўская вобласць далучыцца да яго 25 студзеня. Па маршруце, які праходзіць праз восем населеных пунктаў Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў, пройдзе студэнцкі атрад «Ззянне», які аб'яднае 20 хлопчыкаў і дзяўчынак з БРУ, БДУТа, МДУ імя А. А. Куляшова і Бабруйскага медыцынскага каледжа.
Камандзір Магілёўскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Алег Бойка раскрывае падрабязнасці:
- Наведаем установы адукацыі, дзе правядзем займальныя заняткі для юных вяскоўцаў. Для малодшых падрыхтавалі майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці на патрыятычную тэматыку. Старэйшым школьнікам раскажам аб здаровым ладзе жыцця, рабоце студэнцкіх атрадаў, атамнай энергетыцы. Знойдзецца месца і фізічным актыўнасцям: згуляем з дзецьмі ў валейбол, футбол ці арганізуем для іх спартландыю. Акажам шэфскую дапамогу сацыяльным катэгорыям: ад уборкі па хаце да колкі дроў. Не застануцца без увагі мемарыяльныя комплексы і брацкія магілы, дзе таксама навядзем парадак.
Завяршальны акорд у кожным населеным пункце - канцэрт, на які запросяць усіх жадаючых, уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 15:17
30.05.2025 - 09:37
Лепшы па прафесіі-2025 у Магілёве: конкурс прафмайстэрства сярод моладзі на Магілёўліфтмаш
29.05.2025 - 17:31
22.05.2025 - 10:20
У Магілёўскім кадэцкім вучылішчы вызначылі права нашэння берэта