Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць узаемны гандаль. Размова аб нарошчванні і дыверсіфікацыі паставак на рынак правінцыі беларускай харчовай прадукцыі ішла на сустрэчы генеральнага консула Беларусі ў Шанхаі Валерыя Мацэля з кіраўнікамі цзянсускіх кампаній JOC і «Суга супермаркет», паведамілі ў генконсульстве.
Валерый Мацэль прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па супрацоўніцтве прадпрыемстваў уздоўж «Пояса і шляху», якая праходзіла ў Нанкіне. У сваім выступленні ён зрабіў упор на пытанні актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў гандлёва-інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. Валерый Мацэль падкрэсліў, што дзякуючы выкарыстанню патэнцыялу рэгіянальных пабрацімскіх сувязяў паміж Магілёўскай вобласцю і правінцыяй Цзянсу экспарт беларускай прадукцыі ў гэты рэгіён (другі ў Кітаі па эканамічнай моцы) у 2018 годзе вырас у тры разы, дасягнуўшы $ 40 млн. Яго аснову склала харчовая прадукцыя (малако, ялавічына), піламатэрыялы, хімічная прадукцыя, ільновалакно.
Падчас канферэнцыі кіраўнік генконсульства правёў прэзентацыю Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», а таксама сустрэўся з віцэ-мэрам горада Усі (правінцыя Цзянсу) Гаа Ягуан, з якой абмеркаваў развіццё сяброўскіх рэгіянальных сувязяў з Бабруйскам.
Акрамя таго, Валерый Мацэль даў інтэрв’ю Цзянсускай тэлевізійнай карпарацыі.
У канферэнцыі, арганізаванай дэпартаментам прамысловасці правінцыі і канцылярыяй знешніх сувязяў Нанкіна, прынялі ўдзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў з Кітая і 12 дзяржаў Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі