24 лютага Магілёўская вобласць прыме эстафету рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад». Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Арына Сафонькіна.
Прамапраект прадоўжыцца з лютага па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і тэрытарыяльных штабах студэнцкіх атрадаў.
Патэнцыйныя ўдзельнікі студатрадаўскага руху змогуць загадзя забраніраваць месцы ў студатрадах, адзначыць у заяўцы, чым бы хацелі займацца ў атрадзе, на якую зарплату разлічваюць.
У Магілёве 24 лютага ў 11:00 у кінатэатры «Радзіма» па вуліцы Ленінскай, 47 будзе арганізавана інтэрактыўная пляцоўка ў фае першага паверха. Удзельнікі акцыі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю студатрадаўскага руху, будуць працаваць выставы «Труд-Крут», фотасушкі, фотазоны, пройдзе трансляцыя відэаролікаў, а, галоўнае, усе жадаючыя працаўладкавацца змогуць запоўніць свае анкеты.
У сярэдняй школе №1 Бялыніч ім. Н.І. Пашкоўскага будзе паказана промапрадукцыя студатрадаўскага руху, арганізатары акцыі раскажуць аб рабоце ў студэнцкіх атрадах па напрамках дзейнасці.
У гэты ж дзень у Бабруйскім дзяржаўным медыцынскім каледжы пройдзе дыялогавая пляцоўка «Трэці працоўны» з навучэнцамі. Дзеці даведаюцца аб дзейнасці беларускіх студэнцкіх атрадаў, пазнаёмяцца з промапрадукцыяй, відэаролікамі і статыстыкай за папярэднія гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.05.2025 - 11:15
06.05.2025 - 14:55