RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць прыме ўдзел у I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана

Магілёўская вобласць прыме ўдзел у I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Мерапрыемства стартуе сёння ў Мінску, паведаміла начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Аўсіевіч.

Наш рэгіён на форуме прадставяць ААТ «Магілёўліфтмаш», «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”», прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу.

Магілёўскі аблвыканкам рыхтуецца да падпісання двух пагадненняў аб супрацоўніцтве з хакіміятамі Джызакскай і Андыжанскай абласцей Узбекістана. Таксама запланавана зацвердзіць праграму аб супрацоўніцтве паміж Шклоўскім райвыканкамам і хакіміятам Заамінскага раёна Джызакскай вобласці ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарных сферах. 

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана адбудзецца ў Мінску падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін. Парламенцкую дэлегацыю Узбекістана ўзначаліць першы намеснік Старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку будуць прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.

У межах форума ў Мінску адкрыюць помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі, пройдуць Дні культуры Узбекістана ў Беларусі, а таксама маладзёжны форум, прысвечаны IT-тэхналогіям. Госці і ўдзельнікі форума змогуць наведаць выставу-кірмаш узбекскіх тавараў. На секцыях будуць працаваць тэматычныя выставы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая