На вялікай сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў пачатку лістапада адбудзецца прэм’ера спектакля «Бяда ад пяшчотнага сэрца» – вадэвіля, акцёрскай імправізацыі на аснове п’ес Уладзіміра Салагуба і Паўла Фёдарава ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
«Вадэвіль – кароль тэатральных падмосткаў, славуты «ветэран» сцэны, – адзначылі суразмоўцы. – Разбяром вадэвіль на складовыя часткі, збяром зноўку і прадставім гледачу ў зусім іншым выглядзе. Гумар, кураж і музыка – усё гэта застанецца пры ім. Пераліцаваны старадаўні жанр напоўнены цалкам новым, сучасным сэнсам і зместам, што робіць яго максімальна блізкім сённяшняму гледачу».
Першы сюжэт – пра сватаўство сына багатага адкупшчыка, які прыязджае з Тамбова ў Пецярбург. Юнак ніяк не можа вызначыцца з выбарам нявесты, яго пяшчотнае сэрца адклікаецца на кожны заклік – яму падабаюцца абсалютна ўсе дзяўчаты. А ў нявест і іх матуль – свой разлік: мільённая спадчына.
Другі вадэвіль – таксама аб сватаўстве. Тут памешчык шукае жаніха для сваёй дачкі. Галоўны крытэрый – ініцыялы будучага зяця, паколькі пасаг ўжо пазначаны вензелем «А. Ф.» – не знікаць жа дабру! Нявеста, вядома ж, з планамі ашчаднага таткі не згодна і ўжо завяла раман з бедным мастаком…
У пастаноўцы задзейнічаны акцёры: Мікалай Раманоўскі, Дзмітрый Дудкевіч, Вадзім Арціменя, Вольга Мацюшка, Ульяна Захарава, Юлія Ладзік, Алена Крыванос, Амалія Старавойтава, Лізавета Кароткая, Андрэй Корзан, Павел Зароўскі, Аляксей Цыбін, Наталля Калакустава, Аляксандр Куляшоў, Аляксандр Мацюшка, Яўгенія Белацаркоўская.
Музыку для спектакля напісаў інды-рок гурт «ili-ili».
Паказ адбудзецца 4, 5 і 6 лістапада. Пачатак у 18.30.
Дарэчы, у вадэвіля ёсць узроставае абмежаванне 12+.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня