Магілёўскі абласны драматычны тэатр рыхтуе фантазію па матывах аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама». Спектакль упершыню пакажуць гледачу на вялікай сцэне 21 і 22 кастрычніка, як паведамілі ва ўстанове культуры.
Над пастаноўкай працуе таленавітая каманда: рэжысёр Ігар Казакоў, драматург Дзмітрый Багаслаўскі, мастак Таццяна Нерсісян, харэограф Ігар Шугалееў і кампазітар Леанід Паўлянок. Спектакль будуецца на тонкай мяжы пародыі, сутыкненні ілюзій і рэальнасці. «Галоўны герой, той самы пушкінскі Герман, няўдачлівы гулец, аказваецца ў абсурдным шоу, у якім яго жыццё паступова выходзіць з-пад кантролю, а ўсё, што адбываецца, нагадвае трызненне вар’ята. І адбываецца дзеянне, дарэчы кажучы, у Абухоўскі псіхіятрычнай бальніцы», – расказалі ў тэатры.
Тэма барацьбы з фатумам, рокам набывае ў магілёўскай пастаноўцы новае гучанне. «Хай гэта гульня, але з вельмі сур’ёзнымі стаўкамі. Герман імкнецца цалкам авалодаць сваім лёсам –«выцягнуць скарб у чароўнай фартуны». У пагоні за ілюзіяй ён ставіць на кон не толькі капітал, але і сваю свабоду, розум, саму асобу. Сон яго хворага розуму нараджае пачвараў. Прысуд абруселаму немцу выносіць сама руская рэчаіснасць...»,– заключылі ў тэатры.
Аўтары спектакля прапануюць зусім не банальны пераказ вядомай кожнаму школьніку аповесці. Хутчэй, гэта забаўная постмадэрнісцкая гульня з заблытанай, але вельмі цікавай сістэмай правілаў. Тут на парад выходзіць хрэстаматыйная руская класіка ў кампаніі з рускай жа філасофіяй і персанажамі мас-культу на падтанцоўках.
У спектаклі занятыя Алена Крыванос, Аляксандр Куляшоў, Аляксандр Мацюшка, Уладзімір Пятровіч, Данііл Самкнулаў, Аляксей Цыбін, Андрэй Корзан, Максім Чарнюк і іншыя.
Ігар Казакоў –галоўны рэжысёр сучаснага мастацкага тэатра (Мінск), у нядаўнім мінулым – галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра лялек: прапрацаваў там 13 гадоў, ставіў спектаклі для дзяцей і дарослых. У ліпені гэтага года ён паставіў у СМТ спектакль «Тартюff». Многія работы гэтага рэжысёра названыя мастацкімі адкрыццямі, прызнаныя не толькі беларускай, але і замежнай публікай. Пастаноўкі «Гамлет», «На дне», «Сіняя-сіняя», «Кандыд» сталі сапраўдным прарывам для айчыннага тэатра.
Дзмітрый Багаслаўскі –адзін з самых вядомых беларускіх драматургаў, рэжысёр Цэнтра беларускай драматургіі. Жыве і працуе ў Мінску. З’яўляецца суарганізатарам студыі альтэрнатыўнай драмы (САД) – супольнасці маладых беларускіх драматургаў. П’есы Дзмітрыя Багаслаўскага перакладзены на польскую, італьянскую, іспанскую і ўкраінскую мовы. Пастаноўкі па яго п’есах ідуць у Расіі, Украіне, Польшчы, Румыніі, Грузіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне