RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе

Магілёўскі ЦАР упершыню стаў бронзавым прызёрам розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у партугальскім Назары.

Сёння ў паядынку за трэцяе месца чэмпіёны Беларусі адолелі іспанскую «Марбельлю». Асноўны час завяршыўся ўнічыю - 2:2, у авертайме вынік не змяніўся, а ў серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку магіляўчан - 5:4.

На папярэднім этапе беларусы занялі першае месца ў групе F, разграміўшы дацкі «Капенгаген» (5:1) і мальтыйскі «Хамрун» (9:0), але ўступіўшы ў авертайме нямецкай «Баварыі» (4:5). Затым у 1/8 фіналу яны перайгралі партугальскі ГРАП - 5:2, у чвэрцьфінале перамаглі ізраільскі «Рош Хааін» - 4:2, а ў паўфінале прайгралі італьянскай «Катаніі» з лікам 2:7. У галоўным фінале італьянцы будуць сапернічаць з ізраільскім клубам «Фалфала».

У складзе магілёўскай каманды на гэтым турніры выступалі сем сярэбраных прызёраў нядаўняга чэмпіянату свету на Сейшэлах: Вадзім Бокач, Уладзімір Усціновіч, Юрый Пятроўскі, Іван Канстанцінаў, Арцемій Дрозд, Міхаіл Аўгустоў і Ягор Гардзецкі.

Год таму ЦАР заняў шостае выніковае месца сярод наймацнейшых клубаў Старога Свету. У вырашальным паядынку за галоўны прыз партугальская «Брага» перамагла італьянскую «Пізу» з лікам 5:3, а партугальскі «Сотаа» выйграў у іспанскага «Рэкрэатыва» ў матчы за бронзу - 7:4.

Турнір праводзіцца з 2013 года. Часцей за іншых яго пераможцамі станавіліся «Брага» і расійскі «Крышталь» з Санкт-Пецярбурга, у якіх па чатыры трафеі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая