Пяты Магілёўскі фестываль навукі збярэ маладых навукоўцаў 20-22 лютага ў беларуска-расійскім універсітэце. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
Форум стаў значным грамадскім мерапрыемствам у жыцці абласнога цэнтра, які традыцыйна збірае гасцей з розных краін. Гэта навучэнцы старэйшых класаў школ, ліцэяў, каледжаў, студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, якія прымаюць удзел у любых формах навукова-тэхнічнай творчасці моладзі.
Падчас мерапрыемства маладыя навукоўцы прадэманструюць свае праекты і распрацоўкі, прымуць удзел у алімпіядах, конкурсах і круглых сталах, адкрытых лекцыях-дыспутах, прысвечаных праблемам і дасягненням сучаснай навукі і тэхналогій.
«Форум дапамагае стымуляваць цікавасць школьнікаў і студэнтаў да навукі, а таксама спрыяе прафесійнай арыентацыі, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, мерапрыемства дазваляе павысіць імідж навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці, папулярызаваць сярод моладзі сучасныя навуковыя веды і дасягненні ў галіне тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій».
Дарэчы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт нездарма стаў базай правядзення Магілёўскага фестывалю навукі: з’яўляючыся буйным рэгіянальным навукова-адукацыйным цэнтрам, установа бярэ арыентацыю на практычнае прымяненне ўсіх праектаў і распрацовак, створаных у яго сценах. Маючы адбыцца форум з’яўляецца для ўніверсітэта своеасаблівым Днём адчыненых дзвярэй: ВНУ наглядна дэманструе свае дасягненні і напрамкі дзейнасці.
Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт і ДУ ВАА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59