Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства пачнецца 8 лютага ў 14.30, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У праграме – сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі прыёмнай камісіі. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў у 2019 годзе і навучання на розных факультэтах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць. Для тых, каму будзе неабходная больш падрабязная інфармацыя, пройдуць індывідуальныя кансультацыі. Таксама запланавана экскурсія па інстытуце.
«Прыёмная кампанія-2019 на факультэт міліцыі ў Магілёўскі інстытут МУС ужо пачалася, – адзначылі суразмоўцы. – Да 15 красавіка гэтага года абітурыентам неабходна звярнуцца ў РАУС па месцы жыхарства для афармлення дакументаў на паступленне ў ведамасную ВНУ».
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у афіцыйнай групе Магілёўскага інстытута МУС у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» або па тэлефоне (8 0222) 71-96-04.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13