У Магілёве 12–13 лютага пройдзе галоўны ўнутраны экзамен зімы – адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спартыўная панарама». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Месца правядзення зімовых чэмпіянатаў краіны даўно замацавалася за Магілёўскім СК «Алімпіец». Нацыянальны форум збярэ тут найлепшых атлетаў каралевы спорту, лідараў розных узростаў, якія не толькі пазмагаюцца за чэмпіёнскае званне, але і пастараюцца аформіць асабістыя і нацыянальныя рэкорды, а таксама заваяваць пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы ў польскі Торунь.
У многіх відах спаборніцкай праграмы чакаюцца яркія баталіі і напружаная барацьба, за якія і любяць яркую каралеву спорту.
Чакаем гледачоў і заўзятараў, не забываем пра масачны рэжым! Уваход вольны.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах