У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) праходзіць чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор’і. У турніры ўдзельнічае 120 спартсменаў з 16 краін.
На рахунку зборнай Беларусі залаты медаль у жаночай эстафеце і сярэбраны – у мужчынскай. У складзе беларускага дуэта ў мужчынскай эстафеце сярэбраным прызёрам ЧЕ стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перамаглі ў эстафеце італьянскія пяціборцы, на трэцім месцы расіяне.
А ў Берне (Швейцарыя) завяршылася першынство Еўропы сярод юніёраў па сучасным пяцібор’і. Зборная Беларусі заваявала 1 залатую, 1 сярэбраную і 1 бронзавую ўзнагароды. Бронзавым прызёрам стала каманда дзяўчат, у складзе якой былі магілёўскія спартсменкі Кацярына Эціна і Анастасія Малашанока.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ