У мінулым годзе 110 беспрацоўных магілёўцаў атрымалі дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы: большасць – на прадпрымальніцкую дзейнасць, каля чвэрці сталі рамеснікамі. Сёлета такія субсідыі ў Магілёве атрымала ўжо 14 чалавек, паведаміла начальнік аддзела забеспячэння занятасці насельніцтва упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Сняжана Маісеева.
Каб падтрымаць беспрацоўных з прадпрымальніцкай жылкай, служба занятасці арганізавала спецыяльныя двухтыднёвыя курсы па бізнес-планаванні. Іх слухачы заканчваюць навучанне ўжо з гатовым бізнес-планам на руках. Зараз на адкрыццё сваёй справы беспрацоўны грамадзянін, які паспяхова абараніў бізнес-план, можа атрымаць 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму – больш за 1000$ у эквіваленце.
«Субсідыя выдаецца на набыццё абсталявання, расходных матэрыялаў, а таксама можна закупіць першую партыю тавару. Для пачатку бізнесу гэта добрая дапамога. Бывае, што прадпрымальнікі-пачаткоўцы бяруць у арэнду памяшканне, дзе няма самых неабходных рэчаў: стала, крэсла. На дзяржаўную субсідыю якраз можна іх набыць», – патлумачыла Сняжана Маісеева.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13