Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі праграму навагодніх мерапрыемстваў, якія пройдуць з 13 снежня па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
«Бібліятэкі абласнога цэнтра запрашаюць вялікіх і маленькіх гараджан на навагодні рух «Улётныя Ёлкі-2, або Навагодняя перазагрузка», – паведамілі ва ўстанове культуры. – Магілёўцаў і гасцей горада чакаюць святочныя відэастрымы, gift-боксы, шоу-румы карыснасцей, калядная варажба, літаратурныя шарады і кінаёлка. Старт мерапрыемствам дасць флэшмоб #НастроениеМогилев ў акаўнтах установы ў сацыяльных сетках «УКантакце» і «Instagram», які падорыць ўдзельнікам масу станоўчых эмоцый і зарадзіць навагоднім настроем».
Для тых, хто не ўяўляе сваё жыццё без казак і чараўніцтва, з 14 снежня будзе праходзіць New Year-чэлендж #сказки_читалки. Кожны аўторак і чацвер у 12.00 у Instagram-акаўнтах установы будуць прачытаныя незвычайныя, пераблытаныя казкі. На блогу «Свой кніжны» ўдзельнікі змогуць пранікнуцца гэтымі незвычайнымі гісторыямі, даведацца шмат цікавага пра знаёмых з дзяцінства казках і паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці, паўдзельнічаўшы ў інтэрактывах.
Для жадаючых зрабіць навагодні падарунак сваімі рукамі пройдуць відэастрымы «Мяшок навагодніх ідэй», дзякуючы якім можна будзе атрымаць навыкі па стварэнні скрап-альбомаў, шокабоксаў і многае іншае. Кінаманаў на кінаёлцы чакаюць навагоднія фільмы, чэлендж, марафоны. Хэдлайнерам навагодняга руху стане квэст «Паласатыя супергероі, ці ты даўно гэтага чакаў?!», дзе ўдзельнікі змогуць сабраць калекцыю модных магнітаў з сімвалам надыходзячага года.
«Каб сабраць гэтую калекцыю, неабходна наведаць 12 бібліятэк нашай установы і стаць іх чытачом, а таксама зрабіць фота каля любой навагодняй інсталяцыі, размясціць здымкі ў сваім Instagram-акаўнце з хэштэгам #НовогоднийMOOD, – дадалі ў аддзеле маркетынгу. – 12 устаноў роўна 12 фота. Такую калекцыю магнітаў нельга купіць у магазіне, нашым наведвальнікам ёсць за што пазмагацца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва