У Магілёве стартавала дабрачынная акцыя па стварэнні мастацкіх работ у падарунак бальніцам. Разам з творчымі асобамі горада гэтую акцыю праводзіць дабрачыннае аб’яднанне «Благо».
У камандзе тых, хто піша карціны, ёсць вядомыя прафесіяналы і самадзейныя мастакі. Калекцыя іх твораў стане цёплым жэстам падтрымкі медыкам і іх пацыентам.
Адкрыццё дабрачыннага арт-праекта адбылося ў магілёўскім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі. Аб’яднанне «Благо» запрасіла каманду ініцыятыўных мастакоў у майстэрню дабра. Ідэя ўзнікла проста: у гуманітарным грузе знайшліся фарбы, пэндзлі і палотны для творчых людзей. «Чаму б не парадаваць медыкаў і іх пацыентаў»,–вырашылі дабравольцы і забяспечылі мастацкімі інструментамі жадаючых маляваць.
На заклік прыняць удзел у акцыі адгукнулася паўтара дзясятка чалавек. Ульяна Слуцкая–архітэктар і дызайнер адзення. Яна прыступіла да стварэння карціны, фарбы якой павінны падарыць гледачам надзею. А самадзейная мастачка і выкладчык англійскай мовы Вераніка Федаровіч вырашыла намаляваць мора і светлы гарызонт. Гэта не проста карціна, гэта цёплае пасланне тым, хто змагаецца з каранавірусам. Адным з першых падтрымаў дабрачынны праект скульптар Андрэй Вараб’ёў. У яго, дарэчы, уся сям’я–медыкі.
У завяршэнні майстэрні дабра адбудзецца вернісаж, дзе работы ўдзельнікаў змогуць убачыць усе гараджане.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)