RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Малады спецыяліст Аксана Варапаева: «У педагагічны калектыў улілася лёгка, зараз застаецца апраўдаць давер»

Выпускніца сацыяльна-гуманітарнага каледжа Магілёва Аксана Варапаева цікавілася прафесіяй выхавальніка з дзяцінства, таму не хацела расставацца са сваёй любімай школай. Пасля заканчэння каледжа вярнулася на радзіму, дзе цяпер у Велікаліпаўскім КПК працуе ў якасці выхавальніка.

– Практыку праходзіла тут, я ўжо загадзя ведала, што шлях мой будзе ляжаць на Радзіму, Туды, дзе мяне чакаюць і дзе мае карані. Варыянты іншыя пры размеркаванні былі, але мяне цягнула дадому. Я як малады спецыяліст цёпламу прыёму рада. У педагагічны калектыў улілася лёгка, цяпер застаецца апраўдаць давер. Разумею ўсю адказнасць. Мне часта задаюць пытанне: «Чаму выхавальнік?». На яго адказваю шчыра. Мне падабаецца назіраць за дзецьмі, прыкмячае, што ў іх заўсёды поўна энергіі, яны шустрыя і рухомыя. Побач з імі адчуваеш любоў, жыццё ўсё ў яркіх фарбах становіцца, яны сапраўдныя і не хаваюць сваіх пачуццяў і эмоцый, яны любяць бескарысліва і калі крыўдзяцца, то даруюць ад сэрца, не трымаючы зла. Праца з дзецьмі патрабуе засяроджанасці і асаблівай увагі, шмат сіл і энергіі, патрэбны індывідуальны падыход да кожнага, а таксама чуласць.

На пытанне, як гэта – быць маладым спецыялістам, Аксана Дзмітрыеўна смела адказвае: «Мне лёгка і добра. Тут усё маё, знаёмыя людзі, бацькі і зараз ужо калегі, якія зусім нядаўна мяне вучылі і выхоўвалі. Няма такога пачуцця, каб хутчэй прайшоў працоўны дзень і можна было вярнуцца дадому, наадварот, я ад кожнага працоўнага будня хачу атрымліваць задавальненне, бо столькі ўсяго яшчэ наперадзе, трэба спрабаваць новыя методыкі, набірацца вопыту, буду старацца максімальна ўнесці свой уклад».

– Мы рады, што наш калектыў папоўніўся новым педагогам, – гаворыць дырэктар КПК Ірына Громава. – Установа адчувала патрэбу ў маладым спецыялісце, таму Аксану Дзмітрыеўну чакалі з нецярпеннем. Самае галоўнае – замацаваць моладзь на першым працоўным месцы.

hotimsk.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая