Гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў» праходзіць у абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
«Традыцыйны конкурс сёлета праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце – гэта будзе конкурс відэаролікаў. Такое рашэнне было звязана з санітарна-эпідэмічнай абстаноўкай», – адзначыла Ірына Сталярова.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць калектывы і індывідуальныя выканаўцы, дуэты, клубныя фарміраванні арганізацый культуры, аб’яднанняў па інтарэсах устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама ВНУ. Прыняць удзел у фестывалі могуць і прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі горада, а таксама ўсе жадаючыя. Узрост канкурсантаў – ад 14 да 31 года.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку ўстаноўленага ўзору не пазней за 1 снежня і відэазапіс з выкананнем творчага нумара. «Праводзіцца творчае спаборніцтва будзе па некалькіх кірунках. У намінацыі «Музыка» можна прадставіць запісы ў катэгорыі «Саліст-вакаліст» і «Вакальны ансамбль». У намінацыі «Харэаграфія» – паказаць эстрадны танец і сучасную харэаграфію, – адзначыла намеснік начальніка. – Яшчэ адзін кірунак – «Тэатр». Тут можна прадставіць эстрадныя мініяцюры».
У напрамку «Арыгінальны жанр» выканаўцы павінны прадэманстраваць свае творчыя выступленні ў намінацыі «Арыгінальны нумар». Гэта можа быць пясочнае, вогненнае і светлавое шоу або любое іншае творчае выступленне, якое прадстаўляе моладзевыя субкультуры. А ў намінацыі «Цыркавы жанр» удзельнікам трэба будзе паказаць акрабатычныя або гімнастычныя навыкі, ілюзійнае шоу, клаўнаду, жангліраванне.
Арганізатарамі гарадскога фестывалю моладзевай творчасці выступае Магілёўскі гарвыканкам і Магілёўскі гарадскі камітэт ГА «БРСМ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі