У Магілёве 14 ліпеня пройдзе адкрыты маладзёжны інтэлектуальны турнір. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
Удзельнікамі турніру могуць стаць каманды, у склад якіх уваходзяць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна. Склад каманды – 6 чалавек. «У мінулым годзе да турніру актыўна далучыліся каманды супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, вучняў і педагогаў каледжаў і ВНУ», – расказала Ірына Сталярова.
Турнір будзе разбіты на два вялікія блокі: «Што? Дзе? Калі?» і «Медыя-азбука». Першая частка будзе складацца з трох тураў па 12 пытанняў у кожным. Час на разважанне – 1 хвіліна. «Медыя-азбука» прадугледжвае 33 пытанні, дзе ў кожным будзе дэманстравацца на экранах першая літара правільнага адказу і некалькі падказак, якія дапамогуць па асацыяцыях або пры дапамозе логікі знайсці адказ. Тут адказ трэба будзе даць за 10-15 секунд. Пераможцы турніру будуць узнагароджвацца кубкамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Па словах арганізатараў, такія турніры дапамагаюць далучыць моладзь да гісторыі, культурнай і гістарычнай спадчыны Магілёва і Беларусі, папулярызуюць інтэлектуальны варыянт адпачынку. Акрамя гэтага, такія мерапрыемствы дапамагаюць у фарміраванні інтэлектуальна развітых і камунікабельных асоб.
Для ўдзелу ў турніры неабходна падаць заяўку ў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама на паштовы адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 28А, каб. 717 ці на электронны адрас molod_gorod@mail.ru.
Гульня пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пачатак рэгістрацыі а 17.30. Арганізатарамі турніру выступілі Магілёўскі гарвыканкам і РГА «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41