У Магілёўскай вобласці стартуе 1 сакавіка маладзёжны рэспубліканскі праект «Выбіраем студатрад». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
«Праект традыцыйна стартуе ў пачатку вясны і працягнецца да канца ліпеня ў кожным раёне Магілёўскай вобласці, – растлумачылі суразмоўцы. – Патэнцыйныя ўдзельнікі студатрадаўскага руху могуць загадзя забраніраваць працоўнае месца, адзначыць у сваёй заяўцы, чым бы яны хацелі займацца ў атрадзе, на якую заработную плату разлічваюць».
Так, у горадзе Магілёве ў навучальных установах будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі па студатрадаўскім руху, выставы «Труд-Крут», фотасушкі, фотазоны, трансляцыя відэаролікаў. Усе жадаючыя працаўладкавацца змогуць запоўніць анкеты.
Такія пляцоўкі разгорнуцца на базе Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа (вул. Сіманава, 2). Час пачатку працы інтэрактыву – 11.45. А 11.30 моладзь чакаюць у Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы (вул. К. Маркса, 13). А 12.50 – на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (2 корпус, 2 паверх).
У Бабруйску пляцоўка будзе працаваць у Бабруйскім дзяржаўным медыцынскім каледжы а 12.00 (вул. Каменскага, д. 38).
У Горках моладзь чакаюць у БДСГА а 9.00 (вул.10).
Дарэчы, рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў запускае ў афіцыйным Telegram-канале «Студатрады Беларусі» чат-бот. Перайшоўшы па QR-кодзе, маладыя людзі таксама змогуць запоўніць анкету для працаўладкавання.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь