Малочная прадукцыя «Бабушкиной крынки» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу – пабраціма Магілёўскай вобласці, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
У канцы красавіка першы кантэйнер пітнога малака магілёўскага прадпрыемства прыбыў у адміністрацыйны цэнтр правінцыі – горад Нанкін, а ўжо ў маі малако паступіла на прылаўкі чатырох магазінаў карпарацыі «Суга Супермаркет».
Дамоўленасць аб рэалізацыі гэтага праекта была дасягнута ў верасні 2018 года падчас візіту ў Магілёў губернатара правінцыі Цзянсу У Чжэнлуна і яго сустрэчы з кіраўніцтвам Прыдняпроўскага краю.
У кітайскай кампаніі выказалі ўпэўненасць, што попыт на высакаякасную і даступную прадукцыю «Бабушкиной крынки» будзе высокім.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам